
дзе: Эстонія
калі: 2012-13 навучальны год
фінансавыя ўмовы: стыпендыя
дэдлайн: 31/07/2012
eceap.eu
У акадэмічным годзе 2012/2013 Эстонская школа дыпламатыі і Эстонскі Цэнтр Усходняга Партнэрства ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным Дэпартаментам Злучаных Штатаў прапануюць стыпендыю для двух грамадскіх актывістаў для ўдзелу ў трэнігу “Міжнародныя адносіны і еўрапейская інтэграцыя", які будзе парходзіць ў Талліне з верасня 2012 па май 2013.
Курс уключае наступныя модулі:
- - Міжнародныя адносіны
- - Еўрапейскія даследванні
- - Дыпламатыя
Мова навучаньня - ангельская.
Патрабаваньні для аплікантаў:
- - быць грамадзянінам Беларусі;
- - узрост да 35 год;
- - актыўны ўдзел у будаваньні беларускай грамадзянскай супольнасьці ў галіне міжнародных зносінаў і/ці эўрапейскай інтэграцыі;
- - добрыя веды ангельскай мовы.
Стыпендыя пакрывае:
- - Аплату за навучанне
- - Штомесячную стыпендыю ў памеры 450 эўра
- - Пражыванне ў цэнтры Талліна
- - Страхоўку
- - Аплату візы
Стыпендыя не ўключае презд у Таллін і назад.
Кандыдаты павінна прадставіць наступныя дакументы:
- - Запоўненую форму-заяўку
- - Рэзюмэ на ангельскай мове
- - Матывацыйны ліст (300-400 слоў)
- - Копію аб акадэмічнай паспяховаці
- - Капію пашпарта
- - Адзін фатаздымак
- - Эссэ на адну з наступных тэм:
1. Is Authoritarianism Today More Legitimate than Before?
2. Lessons Learnt from the European Financial Crisis
3. Challenges of Arab Spring
Прыярытэт будзе аддадзены кандыдатам матываваным на працяг прафэсійнай дзейнасьці ў сферы міжнародных адносін, міжнароднай палітыкі, дыпламатыі.
Дэдлайн 31 ліпеня 2012.
Заяўку можна падаць
тутПадрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: тут